Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень роднай мовы

Дата: 25 февраля 2019 в 21:41
660 просмотров

21 лютага ў нашай школе святкавалі Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды быў праведзены турнір знаўцаў беларускай мовы “З любоўю да роднага слова” , у якім прынялі ўдзел каманды “Знатакі” і “Эрудыты” (вучні 5-8 класаў). Вучні выконвалі розныя заданні, раскрываючы вызначальныя асаблівасці беларускай мовы, удасканальвалі навыкі выразнага чытання. У выніку нашы вучні ўпэўніліся, што мова – частка культуры кожнай краіны, гістарычная спадчына, якую пакінулі нам нашы продкі. І мы павінны зберагчы і захаваць яе.
Цёплыя словы – сонца і хата.
Лепшыя словы – мама і тата.
Смачныя словы – хлеб і суніцы ,
Росныя словы – кветкі, крыніца.
Чулыя словы - сын, калыханка,
Ясныя словы – лета і ранак.
Мудрыя словы – жыта і поле,
Светлыя словы – вецер і воля.
Даўнія словы – водгулле, род,
Гордыя словы – звон і народ.

Для вучняў 3-11 класаў прайшоў штогадовы конкурс “Буслік-2019”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.