Музейны куток “Спадчына” (прэзентацыя)
Слайд 1
Ад прадзедаў “нам засталася спадчына”. І настаўнікі, і вучні павінны захаваць яе для сябе і для будучых пакаленняў. Гэта наш абавязак. Вось дзеля гэтага і задумана экспазіцыя нашага этнаграфічнага кутка.
Слайд 2
Мэтай стварэння і дзейнасці музейнага кутка з'яўляецца
фарміраванне ў вучняў пачуцця гонару, павагі да культуры і гістарычнага мінулага беларускага народа
Музейны куток «Спадчына» зусім яшчэ малады. Ён быў створаны 1 верасня 2023г , размешчаны ў будынку школы на другім паверсе і займае адзін пакой.
Куток мае этнаграфічны накірунак.
Слайд 3
У музейным кутку знаходзяцца экспанаты, якія знаёмяць з побытам , культурай беларусаў, людзей добрай душы і шчырага сэрца.
Тут можна палюбавацца прыгожымі ручнікамі, сурвэткамі, патрымаць у руках вілкі, чапялу, серп. Можна пасядзець за калаўротам, агледзець сялянскі гардэроб.
Слайд 4
Пры ўваходзе ў хату нас сустракае печ. Яна займала ў сялянскай хаце важнае i пачэснае месца. Абагравала хату, у ёй варылі ежу, пяклі хлеб, сушылі грыбы .На ёй спалі, адпачывалі, лячыліся. Да печы адносiлiся як да жывой iстоты. Забаранялася ўжываць «у яе прысутнасцi» грубыя або непрыстойныя словы.
Слайд 5
Унутры печ мела под, на якім палілі дровы і гатавалі страву,.
Верхняя частка печы – ляжанка. уяўляла сабой роўную пляцоўку. Яна служыла месцам адпачынку. Выкарыстоўвалася таксама для сушкі адзення, зерня, ягад, лекавых траў.
Слайд 6
Каля печы знаходзіўся качарэжнік (вугал каля печы).
Тут стаяў пячны інвентар - качарга, вілы,чапяла і інш.
Качаргой выграбалі попел з печы, перамешвалі і рассоўвалі у бакі вуголле, каб паставіць чыгунок са страваю.
Вілкі - Служыць для падхвату гаршкоў, чыгункоў, якія ставяць у печ або дастаюць з яе.
Слайд 7
Насупраць печы быў бабін кут. Тут рыхтавала есці гаспадыня.
Тут стаялі Стол і лава. Стол выконваў ролю своеасаблівага хатняга алтара, таму ставіліся да яго з павагай і дапусціць на стол ката лічылася вялікім грахом, бо тут заўсёды знаходзіліся хлеб ды соль. Стол звычайна быў накрыты абрусам.
Лава – гэта масіўная, доўгая, шырокая дошка, замацаваная на калодках ці ножках..
Слайд 8
Чыгун - кухонны гаршчок вялікіх або малых памераў выкарыстоўваўся для прыгатавання ежы. Чыгун са стравай найчасцей устаўлялі ў гарачую печ .
Слайд 9
Газавая лямпа прыстасаванне, якое служыла для асвятлення памяшкання. У пасудзіну, напоўненую газай, апускалі кнот, які запальвалі. Каб лямпа лепш асвятляла пакой, на яе накладалі спецыяльнае шкло. Для гаспадарчых патрэбаў выкарыстоўвалі лямпу з прыстасаваннем для пераносу.
Слайд 10
Ложак цяпер здаецца настолькі звыклым прадметеам, што не верыцца,што некалі людзі і зусім абыходзіліся без яго. Некалі ложак быў сімвалам знатнасці і дастатку. Менавіта па ўбранню ложка меркавалі пра яго ўладальніка.
Слайд 11
На дзень ложак засцілалі посцілкай, клалі падушкі з узорыстымі навалачкамі..
посцілка — тканы выраб Складаецца з аднаго суцэльнага льнянога палатна прамавугольнай формы.. Посцілкай засцілалі ложак, ёю накрываліся, вешалі на сцяну
Слайд 12
У кожнай хаце былі ручнікі. Ручнікі не толькі ўпрыгожвалі інтэр’ер хаты, але і шырока выкарыстоўваліся ў беларускіх абрадах.
Ручнікі ўпрыгожвалі разнастайнымі тканымі ўзорамі, вышыўкай, Арнамент беларускага ручніка надзвычай багаты і разнастайны.
Слайд 13
Абрус
Тканы выраб, прызначаны для засцілання стала. Абрус звычайна складаўся з адной або дзвюх сшытых полак ільнянай тканіны Абрус быў абавязковым атрыбутам. выконваў важную ролю афармленні інтэр’ера вясковай хаты.
Сурвэтка
узорысты тканы, вышыты выраб з лёну, шоўку для ўпрыгожання інтэр’ера. Форма сурвэтак была разнастайная: прамавугольнік, квадрат, круг, многавугольнік.
Накідкі. Вышываны выраб на падушку.. Узор вышыванкі складаецца з кветак, размешчаных па вуглах тканіны.
Слайд 14
Палавік х о д н і к;
тканае рознакаляровае палатно, якое служыла для засцілання падлогі.
Ільняны выраб прамавугольнай формы. Палавікі ўпрыгожвалі інтэр’ер хатніх пакояў.
Слайд 15
АДЗЕННЕ
Хоць і цяжка жылося нашым продкам, але не страцілі яны пачуцця прыгожага.Звярніце ,калі ласка, увагу, якую вопратку насілі сяляне.Усё рабілі сваімі рукамі.
Кашуля с а р о ч к а;
асноўная частка беларускага народнага адзення.
Яе насілі ў любым узросце, у будні і святы.
Кашулі заўсёды былі белага колеру – колеру натуральнага палатна, святочныя кашулі аздаблялі найчасцей вышыўкай чырвонага і чорнага колераў.
Хустка
жаночы галаўны ўбор;
квадратны кавалак тканіны або ажурнага палатна, прызначаны для пакрыцця галавы і плячэй.
Выбар матэрыялу залежаў ад сезоннага прызначэння.
Зімовыя хусткі вызначаліся вялікімі памерамі.
Слайд 16
ГАСПАДАРЧЫЯ ПРЫЛАДЫ
У кожным двары абжывалася цэлае сямейства кашоў, старых i новых, вялiкiх i малых. Без iх, лёгкiх i зручных, не абыходзiлiся нi дарослыя, нi дзецi.
Кош рабілі ў асноўным з лазовых прутоў. выкарыстоўвалі для збірання і пераносу гародніны, бульбы, садавіны, грыбоў, у час працы ў полі і інш.
Сявенька (сявалка); ёмістасць для ручной сяўбы. Сявенькі рабілі з саломы, лазы, дно – з тонкай дошкі. Сявенькі мелі разнастайную формуі памеры.
Серп прылада для ўборкі збожжавых культур Сярпы рабілі з жалеза, рэжучую частку зазубрывалі.
Слайд 17
Быў час, калі ў вёсцы ўсе пралі: маці вучыла дачку, бабка – унучку. Вы бачыце таксама некаторыя прылады для ткацтва, у прыватнасці:
Калаўрот -прылада для прадзення льну і воўны ў хатніх умовах.
Яшчэ ў нашым кутку ёсть прылады для апрацоўкі льну: ПРАЧ , ТРАПЛО , МАТАВІЛА, ЧАЎНОК, КАЧАЛКІ і інш
Наш музейны куток яшчэ зусім малады. Мы працягваем збіраць рэчы і папаўняць свой куток рознымі экспанатамі.
Дзякуй за ўвагу