Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Дзень юнага-героя антыфашыста

Дата: 10 февраля 2016 в 11:32, Обновлено 23 февраля 2016 в 16:27
809 просмотров

8 лютага – Дзень памяці юных герояў-антыфашыстаў.Шмат хлопчыкаў і дзяўчынак загінулі ў барацьбе за мірную будучыню. Іх імёны розныя, але дарослыя ім далі адно агульнае імя – арляняты. Арляняты – значыць адважныя, смелыя.
Як і кожны год у нас у школе праходзіць свята памяці юных герояў-антыфашыстаў. Яшчэ з ранку ў школу ўсе піянеры прыйшлі святочна апранутыя. Усіх нас упрыгожвалі чырвона-зялёныя піянерскія гальштукі.
І вось пачалося свята памяці юных герояў. У актавай зале былі ўсе піянеры. Мы, вучні 5 класа, знаёмілі ўсіх прысутных з подзвігамі Зіны Партновай, Валі Коцік, Лёні Голікава, Марата Казея, паказвалі фотаздымкі, расказвалі вершы, спявалі песню “Сонечны круг”. Гэта песня стала сімвалам міру, свабоды, счаслівай будучыні.
Ушанавалі памяць юных герояў хвілінай маўчання.
Я лічу, што кожны з нас узяў нешта новае, цікавае пра нашых аднагодкаў-герояў. Мы павінны раўняцца на іх. Але вельмі хочацца, каб гэта было ў мірны , шчаслівы час.
Людзі! Баражыце мір!
Вялі ўрок Вайцяховіч Карына і Ліпчык Дар’я. Падрыхтаваць урок памяці “Вечная слава юным героям” нам дапамагла класны кіраўнік Жанна Сілівестраўна Лаўцэвіч

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.