Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Падарожжа па малой радзіме

Дата: 10 апреля 2022 в 21:54, Обновлено 11 апреля 2022 в 08:39
Автор: Лычко Н. А.
161 просмотр

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, вучні школы працягваюць падарожжа па малой радзіме. 9 красавіка яны наведаліся на Валкалацкую зямлю. Вучні пабывалі ў касцёле Святога Яна Хрысціцеля. Ксёндз-пробашч Алег пазнаёміў навучэнцаў з гісторыяй будаўніцтва і развіцця валкалацкага касцёла, расказаў пра цуды, што адбываліся на валкалацкай зямлі. Пабывалі вучні і ў гасцёўні “Бабулін куфэрак”, што размясцілася ў Гарадзішчанскай сельскай бібліятэцы-клубе. Дзеці здзейснілі завочнае падарожжа ў мінулае, пазнаёміліся з традыцыямі  і побытам беларусаў. Мясцовыя фалькларысткі Матошка Юзэфа Іосіфаўна і Янкавіч Ванда Іосіфаўна не толькі расказалі пра сакрэты і традыцыі  народнага ткацтва, але і паказалі як ткуцца беларускія дываны. Дзеці і самі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі ткачоў.

 Падарожжа атрымалася цікавым і запамінальным.

Больш фота шукайце тут https://porplische.schools.by/photoalbum/951074

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.