Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Урок мужнасці

Дата: 8 мая 2021 в 10:49
Автор: Лычко Н. А.
105 просмотров

Мінулае... Яно ніколі не праходзіць бясследна.  Асабліва, калі гэта мінулае – ВАЙНА.Нават, калі сам не перажыў яе, а ведаеш пра той мужны і суровы час толькі з кніжак, кінафільмаў, успамінаў родных і блізкіх людзей, ветэранаў.

   Памяць вайны… Гэта боль перажытага народам за доўгія 1418 дзён. Гэта страты і ахвяры, гераічная барацьба не на жыццё, а на смерць, цяжкія дарогі выпрабаванняў.  Гэтымі дарогамі выпрабаванняў прайшлі вучні 8 класа ў час правядзення ўрока мужнасці “Ваша слава ўстане абеліскам…” У памяці ажывалі старонкі слаўнага мінулага. У сваіх сэрцах глыбей адчулі і шчасце заваяванага міру, і радасць вялікай Перамогі.

   У памяць аб загінуўшых воінах была аб’яўлена хвіліна маўчання.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.