Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 19 февраля 2020 в 21:35
Автор: Лычко Н. А.
338 просмотров

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сумная гісторыя ў гэтай даты. У 1952 годзе ў Бангладэш (былы ўсходні Пакістан) прымусова была ўведзена мова ўрду замест роднай мовы бангла. Гэта выклікала пратэст насельніцтва. Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў былі застрэлены паліцыяй. Адбылося гэта ў 1959 годзе. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за сваю мову, сталі нацыянальнымі героямі і пакутнікамі. Цяпер мове бангла знікненне не пагражае. А ў 2000 годзе ЮНЕСКА абвясціла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы.

Сёння у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.

Гэтае свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.
Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду, былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведай: учора ты не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на «трасянцы», а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. Дзеля пачатку дастаткова зусім мала – паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.

У бібліятэцы ўстановы адукацыі з 19 па 24 лютага дзейнічае кніжная выстава «З любоўю да слова!». А ў шосты школьны дзень адбудзецца святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы.

Давайце ж будзем разам з тымі, хто думае пра будучыню нашай мовы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.