Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сямейныя пасядзелкі

Дата: 3 ноября 2017 в 19:00
547 просмотров

Самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека, без чаго існаванне губляе сэнс, - гэта сям’я, любоў, захаванне вернасці блізкаму.
Так уладкавала сама прырода. Унутры кожнага з нас жыве жаданне пабудаваць сям’ю, быць любімым, адчуваць, што табе ніколі не здрадзяць.
“Мая сям’я – мой скарб” – менавіта пад такім дэвізам прайшлі сямейныя пасядзелкі ў нашай школе.
Да размовы былі запрошаны вучні 8-11 класаў, бацькі, протаерэй Віктар Гмір. У цёплай абстаноўцы дзеці, бацькі, настаўнікі выказвалі свае думкі пра сям’ю, любоў, узаемаадносіны.
Разам з вядучай святочнага мерапрыемства, Наталляй Мар’янаўнай Крук, быў пабудаваны надзейны дом пад назвай “Сям’я”. У якім абавязкова павінен быць фундамент з цеплыні, дабрыні і шчасця. Вучні 9 і 11 класаў будавалі сцены з узаемапаразумення, павагі і згоды. А каманда з Віктарам Гмірам будавала дах з любові, шчодрасці і сумленнасці. Гэта атрымаўся не проста дом, а сапраўдны шэдэўр!
Парадавалі ўсіх прысутных сваім выступленнем Вікторыя Падляшчук і Вераніка Андрыеўская. Вучні 11 класа, пад акампанемент Арцёма Сінькевіча, праспявалі пра дом, які складаецца не толькі са сцен і акон, а яшчэ і з месца, куды хочацца вярнуцца заўжды.
Наступнай прыступкай свята была старонка ўспамінаў пра сапраўдныя сямейныя каштоўнасці. Удзельнікамі гэтай светлай старонкі сталі: Андрэй Вайцяховіч, які прынёс з сабой на свята польскую манету, якая дасталася яму ад прапрадзеда; Ганна Станіславаўна Маркевіч прынесла каралі з сапраўдных жамчужын; Марына Станіславаўна Кухарэвіч прадаставіла вышыванкі сваёй бабулі. А колькі было фотаздымкаў!
З гэтай сустрэчы была зроблена выснова…
Калі ў вас ёсць сям’я: поўная або няпоўная, забяспечаная або не вельмі, з асобнай кватэрай ці не - не гэта галоўнае. Галоўнае, што яна ў вас ёсць. Цаніце і беражыце яе. Гэта ваша крэпасць ад бур і нягод сучаснага жыцця, якая можа, з аднаго боку, абараніць ад адмоўных уздзеянняў асяроддзя, а з другога – прыстасаваць да жыцця ў грамадстве.
Беражыце свае сямейныя каштоўнасці, захоўвайце іх, перадавайце з пакалення ў пакаленне.
Шчасця вам і вашым сем’ям!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.