Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Планирование работы

Дата: 24 сентября в 10:37, Обновлено 24 сентября в 11:20

АНАЛІТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧА КІРАЎНІКА ПА

ВАЕННА-ПАТРЫЯТЫЧНЫМ ВЫХАВАННІ

ЗА 2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

З мэтай удасканалення форм і метадаў патрыятычнага выхавання навучэнцаў у Дзяржаўнай установе адукацыі “Парплішчанская сярэдняя школа Докшыцкага раёна» арганізавана работа па ваенна-патрыятычным выхаванні. Пры арганізацыі выхаваўчай працы кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні кіраваўся наступнымі дакументамі:

-Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

-Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі;

-праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021-2025 гг.;

-праграмай патрыятычнага выхавання насельніцтва на 2022-2025 гады;

-Дзяржаўнай праграмай “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2021-2025 гады (падпраграма 10 “Маладзёжная палітыка”);

-Законам Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” (ад 05.11.1992 № 1914-XII);

-Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 лістапада 2010 г. № 575);

-Канцэпцыяй інфармацыйнай бяспекі (пастанова Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь 18 сакавіка 2019 г. № 1);

-інструктыўна-метадычным пісьмом “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі” (на навучальны год);

-іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, метадычнымі дакументамі, якія рэгламентуюць пытанні ваенна-патрыятычнага выхавання.

Мэтай ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў з’яўляецца фарміраванне ў іх патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці сваёй Радзіме, гатоўнасці да выканання задач па яе абароне, развіццё неабходных для гэтага здольнасцей.Задачы ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў на 2023/2024 нав. год былі вызначаны з улікам вынікаў працы ў 2022/2023 навучальным годзе:

-развіваць у вучняў пачуцці гонару за гістарычнае мінулае сваёй Айчыны;

-выхоўваць паважнае стаўленне да Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь;

-выхоўваць павагу да гісторыі і нацыянальнай культуры;

-фарміраваць каштоўнасці: агульначалавечыя (здароўе, сям’я, дабрабыт, шчаслівае жыццё і інш.), нацыянальныя (мова, культура, традыцыі і звычаі нацыі, малая радзіма, талерантнасць, калектывізм і інш.), накіраваныя на згуртаванне беларусаў (стабільнасць, бяспека, мірнае неба, сацыяльная забяспечанасць, роўнасць, справядлівасць і інш.), ваенна-патрыятычныя (Радзіма, Айчына, грамадства, грамадзянін, абавязак, гонар, мужнасць, гераізм і інш.);

-выхоўваць адказнасць перад сваёй Айчынай, пачуццё абавязку перад краінай; прывіваць гістарычную адказнасць за тое, што адбываецца ў грамадстве;

-мадэліраваць у свядомасці навучэнцаў ваенна-патрыятычных ідэалаў, вобраза чалавека-патрыёта (на прыкладзе грамадзян краіны, якія здзейснілі гераічныя ўчынкі);

-фарміраваць гатоўнасць абараняць інтарэсы беларускага грамадства і дзяржавы, змагацца за Радзіму, свабоду і незалежнасць краіны;

-фарміраваць маральна-псіхалагічныя якасці, неабходныя для абароны Айчыны (самавалоданне, мэтанакіраванасць, валявы самакантроль, стрэсаўстойлівасць, арыентаванасць на выкананне сацыяльных патрабаванняў і інш.);

-авалодваць фізічнымі ўменнямі і навыкамі, неабходнымі для абароны Айчыны.

Ваенна-патрыятычнае выхаванне вучняў у 2023/2024 навучальным годзе ажыццяўлялася ў адпаведнасці з зацверджаным гадавым планам работы ДУА «Парплішчанская сярэдняя школа Докшыцкага раёна» па наступных напрамках: ваенна-ідэалагічным, ваенна-гістарычным, ваенна-спартыўным і грамадзянска-патрыятычным.

Асноўнымі формамі правядзення мерапрыемстваў па ваенна-патрыятычным выхаванні былі прагляд і абмеркаванне кінафільмаў ваенна-патрыятычнай тэматыкі, урокі мужнасці, спартыўна-масавыя мерапрыемствы, індывідуальныя гутаркі з навучэнцамі, тэматычныя экскурсіі ў музеі, міжведамаснае ўзаемадзеянне. Пры выбары метадаў і форм арганізацыі работы ўлічваліся ўзроставыя асаблівасці і інтарэсы навучэнцаў.

Дзякуючы ўзаемадзеянню кіраўніка ВПВ з класнымі кіраўнікамі, законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў, педагогам сацыяльным, настаўнікам фізічнай культуры і здароўя ўсе выкарыстаныя формы работы былі эфектыўныя.

На працягу 2023/2024 навучальнага года сістэматычна праводзілася работа з навучэнцамі 1-11 класаў:

- тыдзень “Дзень народнага адзінства” (1-9, 11 класы);

-выхаваўчае мерапрыемства «Дзве сястры Беларусь і Расія” да Дня стварэння Саюзнай дзяржавы (5-9, 11 класы);

-класная гадзіна-прэзентацыя «Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны». Навучэнцам 9, 11 класаў былі прадстаўлены прафесійна-адукацыйныя рэсурсы ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, дзе навучэнцы могуць асвоіць ваенныя прафесіі;

-дыспут «Сучасны патрыёт. Хто ён?» (5-9, 11 класы);

-час зносін “Я патрыёт” (8-9, 11 класы).

Навучэнцы 6-9, 11 класаў расказалі, за што яны любяць Беларусь і чаму ганарацца сваёй Радзімай, паглядзелі і абмеркавалі мастацкія фільмы “На другом берегу”, “В августе 44-го”, “Время вернуться”, “А зори здесь тихие”, “Девочка ищет отца”; дакументальны фільм “Нирвана. Выстрел в сердце” пра афіцэра групы “А” Дзмітрыя Федасюка;

-вусны часопіс «Жанчыны-патрыёты Рэспублікі Беларусь» (6-9 класы);

-конкурс малюнкаў «Ганаруся маёй Беларуссю» (3-6 класы);

-урок мужнасці «Генацыд на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (5-9, 11 класы);

-урок краязнаўства “Виртуальная экскурсія па памятных мясцінах майго раёна” (5-9, 11 класы);

-гістарычны калейдаскоп “Па сцяжынках гісторыі: сімволіка нашага раёна” (2-6 класы);

-інфармацыйная гадзіна -урок мужнасці “Афганістан у лёсах нашых землякоў” да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і сустрэча з удзельнікам баявых дзеянняў (5-9,11 класы);

-конкурс-віктарына “Аперацыя “Багратыён” (5-9, 11 класы);

-конкурс інсцэніраванай ваенна-патрыятычнай песні “Песня ў салдацкім шынялі” (5-9,11 класы).

На працягу 2023/2024 навучальнага года, у рамках правядзення мерапрыемстваў, звязаных з ваенна-гістарычным напрамкам навучэнцы школы, наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны горада Мінска, Бягомльскі музей народнай славы, Полацкі экалагічны музей, помнікі г. Полацка, ДАК ў г.п. Ветрына. Была арганізавана экскурсія ў г. Брэст. Навучэнцы наведалі мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, музей абароны Брэсцкай крэпасці, музей “Форт № 5”, археалагічны музей “Бярэсце”, музей уратаваных мастацкіх каштоўнасцей. Таксама ажыццёўлена экскурсія ў г. Глыбокае ва урочышча “Барок” і дэндралагічны сад. Наведвалі Нацыянальны дзяржаўны мемарыял Рэспублікі Беларусь “Хатынь” і музей, які знаходзіцца на тэрыторыі мемарыяла. Наведвалі мемарыяльныя комплексы “Шунеўка” і “Ходараўка”, помнік “Спаленая вёска Азарцы”. Для 11 класа была арганізавана экскурсію ў ваенную часць

г. Паставы. Ім расказалі пра гісторыю стварэння часці, растлумачылі спецыфіку службы, паказалі ўзоры ўзбраення. Наведалі Цэнтр бяспекі

г. Наваполацка. Двойчы ўдзельнічалі на базе Бягомльскага музея народнай славы ў партызанскіх чытаннях.

У 2023/2024 навучальным годзе правядзенне мерапрыемстваў ваенна-спартыўнай накіраванасці было накіравана на фарміраванне здаровай моладзі. Былі арганізаваны і праведзены наступныя мерапрыемствы:

-ваенна-спартыўная спартландыя (2-7 класы);

-спартыўна-ваеннае мерапрыемства “Ад вясёлых стартаў да ваенных вяршынь” (2-9, 11 класы);

-снежны снайпер (5-9, 11 класы);

-спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда” (1-9, 11 класы);

-спаборніцтвы па летнім мнагабор’і “Здароўе” (2-9, 11 класы);

-ваенна-патрыятычная гульня Зарнічка (3-4 класы).

У час правядзення мерапрыемстваў ваенна-спартыўнай накіраванасці навучэнцы праявілі свае лепшыя якасці: цярпенне, цягавітасць, кемлівасць, добрую фізічную падрыхтоўку (ад падцягванняў да скачкоў у даўжыню).

Вялася мэтанакіраваная прафарыентацыйная работа. З мэтай ажыццяўлення міжведамаснага ўзаемадзеяння арганізаваны і праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі ваенных прафесій, органаў унутраных спраў, МНС.

-прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 9, 11 класаў з супрацоўнікамі ваенкамата «Быць ваенным - гэта ганарова» (асаблівая ўвага была нададзена пытанням воінскага ўліку, тэрмінам службы, куды звяртацца для паступлення на ваенную службу па кантракце);

-прафарыентацыйная сустрэча «Наша служба і небяспечная і цяжкая» (сустрэча навучэнцаў 8-9, 11 класаў з супрацоўнікам крымінальнага вышуку);

-сустрэча з намеснікам пракурора Докшыцкага раёна Піскуновіч Н.А., якая расказала пра генацыд супраць насельніцтва Докшыцкага раёна і ў рэспубліцы ўцэлым;

-праходжанне медыцынскай камісіі па прыпісцы да прызыўнога ўчастка Докшыцкага ваенкамата навучэнцамі-юнакамі;

-прэзентацыя «Прафесія маёй мары». Адбылася сустрэча навучэнцаў 7-9, 11 класаў са студэнтам юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай Хадаронак Кацярынай. Яна пазнаёміла дзяцей з асаблівасцямі прафесіі юрыст. Распавядала аб выхаванні адказнага стаўлення да будучыні, неабходнасці крытычнага стаўлення да сваіх здольнасцяў і магчымасцей;

-гадзіна зносін «Прафесія - выратавальнік» для навучэнцаў 8-9, 11 класаў. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Докшыцкага МНС аддзела прафесійнай падрыхтоўкі. Яны расказалі аб вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь (Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь, Гомельскі інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь);

-прафарыентацыйная сустрэча «Прафесіі, якія мы выбіраем: абаронцы Айчыны» навучэнцаў 8-9, 11 класаў з прадстаўнікамі УА “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”.  Расказалі школьнікам аб патрабаваннях на этапе адбору, спецыфіцы навучання на розных факультэтах.

Двойчы у г. Докшыцы была арганізавана ярмарка вакансій (9, 11 класы).

З 23 студзеня па 23 лютага 2024 года ў школе праходзіў месячнік ваенна-патрыятычнага выхавання. У рамках месячніка для навучэнцаў былі арганізаваны конкурсы, экскурсіі, дыялогавыя пляцоўкі, творчыя заняткі патрыятычнай накіраванасці.

У прыватнасці, у дзень 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана прайшоў урок грамадзянскасці, патрыятызму, мужнасці “Афганістан у нашай памяці” з удзелам прадстаўніка баявых дзеянняў. Маслоўскім М.М. Удзельнікі абмеркавалі ўрокі гераічнай гісторыі, ролю сучаснай арміі ў абароне межаў нашай Радзімы.

На працягу года праводзіліся адзіныя ўрокі “Нам гэты мір завешчана зберагчы”, “Дзень народнага адзінства – 17 верасня”, “Аб чым звіняць званы Хатыні”, “Ола – сястра Хатыні”, “Дзяржаўныя сімвалы РБ” (1-9, 11 класы). Праводзіліся тэматычныя Тыдні: “Тыдзень памяці, прысвечаны 38 гадаўчыне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” (1-9, 11 класы), Тыдзень талерантнасці, дэкада кібербяспекі (5-9, 11класы), урок памяці “Міжнародны дзень вызвалення вязняў канлагяроў (5-9, 11 класы), “Юны герой-антыфашыст” (1-9, 11 класы).

На працягу 2023/2024 года праводзілася падрыхтоўка і правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат, ажыццяўлялася добраўпарадкаванне помнікаў. Праводзіліся працоўныя акцыі “Зробім свет чысцеўшым” (2-9 класы), “Абеліск” (6-8 класы).

Вялікая ўвага надавалася фарміраванню грамадзянска-патрыятычнай культуры навучэнцаў. На працягу года рэалізоўваўся інфармацыйна-адукацыйны праект “ШАГ” (5-9, 11 класы). Гасцямі праекта на працягу года былі: Рандарэвіч В.Ю., Вараб’ёва Н.У., Ярмаковіч М.І., Баравікоў Я.М., Андрыеўская Т.С., Малюжанец І.Г., Кучыц А.А., Войніч В.А. Абмеракаваны такія важныя тэмы як “Родина моя Беларусь в лицах. От спортивных стартов до спортивных вершин”, “Родина моя Беларусь в лицах. В этой красе величавой есть доля труда моего”, “Родина моя Беларусь в лицах. Хранители прекрасного”, “Родина моя Беларусь в лицах. Преданные делу и стране”, “Родина моя Беларусь в лицах. Защитники Отечества”, “Родина моя Беларусь в лицах. С заботой о здоровье”.

Для павышэння эфектыўнасці ваенна-патрыятычнага выхавання пры суправаджэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь пры вынасе яго да месца правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў і аднясення да месца захоўвання ў адпаведнасці з загадам кіраўніка ўстановы арганізавана дзейнасць сцягавай групы. Сцягаваая група мае асноўны і запасны склад, адзіную форму адзення (белая кашуля, чорныя штаны, чорныя туфлі, белыя пальчаткі). У ходзе падрыхтоўкі навучэнцы вывучылі тэарэтычны матэрыял, ажыццявілі практычную падрыхтоўку: адпрацавалі страявыя прыёмы і практыкаванні, дзеянні пры ўносе і вынасе Дзяржаўнага флага.

На працягу навучальнага года кіраўнік па ВПВ браў удзел у прафілактычных рэйдах, праводзіў прафілактычныя гутаркі з навучэнцамі, якія парушаюць правілы ўнутранага распарадку ўстановы адукацыі.

Адным з напрамкаў дзейнасці кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні з’яўляецца забеспячэнне бяспекі ў ДУА “Парплішчанская сярэдняя школа Докшыцкага раёна”. Навучанне правілам бяспекі - неад'емная частка ваенна-патрыятычнага выхавання, якое прадугледжвае веданне асаблівых навыкаў і ўменняў.

Навучэнцы нашай школы прынялі актыўны ўдзел у Адзіным дні бяспекі. Сярод навучэнцаў 1-11 класаў была праведзена эвакуацыя, прагляд відэаролікаў, праведзена навучанне з работнікамі і навучэнцамі па дзеяннях у надзвычайных сітуацыях. Паказчыкам эфектыўнасці работы з’яўляецца адсутнасць выпадкаў дзіцячага траўматызму навучэнцаў, з якімі праводзіцца групавая і індывідуальна-прафілактычная работа.

1 сакавіка 2024 г. у школе быў праведзены дзень грамадзянскай абароны ў адпаведнасці з распрацаваным планам і праграмай правядзення дня грамадзянскай абароны. Распрацаваны метадычныя рэкамендацыі класным кіраўнікам, аформлены стэнд.

З мэтай інфармацыйнага суправаджэння дзейнасці па ваенна-патрыятычным выхаванні на сайце ўстановы адукацыі пастаянна размяшчаецца інфармацыя аб выніках дзейнасці па ваенна-патрыятычным выхаванні.

Пры выбары метадаў і форм арганізацыі работы па ваенна-патрыятычным выхаванні ўлічваліся ўзроставыя асаблівасці, схільнасці і інтарэсы навучэнцаў, што садзейнічала выхаванню патрыятычна арыентаваных грамадзян, здольных унесці ўклад у абарону і працвітанне Рэспублікі Беларусь. Рэалізацыя мерапрыемстваў садзейнічала развіццю асобы навучэнцаў, фарміраванню ў іх актыўнай жыццёвай пазіцыі і гатоўнасці да службы Айчыны. Прыярытэтная ўвага надавалася выкарыстанню найбольш значных, комплексных форм ваенна-патрыятычнага выхавання.

У выніку работы мэты і задачы, пастаўленыя ў пачатку навучальнага года, былі выкананы, работу ў гэтым напрамку лічу здавальняючай. Аднак недастаткова ўвагі ўдзялялася ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы школы для правядзення практычных заняткаў з навучэнцамі, не ўсе навучэнцы школы прыцягваліся да правядзення мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнай накіраванасці.

З улікам вынікаў работы па ваенна-патрыятычным выхаванні вучняў у 2023/2024 навучальным годзе ў 2024/2025 навучальным годзе неабходна актывізаваць работу па наступных напрамках:

- фарміраванне паважлівах адносін научэнцаў да дзяржаўнай сімволікі;

-павышэнне фізічнай і ваенна-прыкладной падрыхтоўкі;

-удасканаленне рэсурснай базы, неабходнай для арганізацыі ваенна-патрыятычнага выхавання;

-пашырэнне супрацоўніцтва з арганізацыямі і з установамі, якія займаюцца ваенна-патрыятычным выхаваннем;

-правядзенне ўрокаў мужнасці, дзён воінскай славы, адзіных урокаў, мерапрыемстваў па ўвекавечанні памяці загінуўшых у барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы;

- працягнуць работу па вывучэнні пытанняў генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Вйчыннай вайны;

- правядзенне тэматычных экскурсій у музеі і воінскія часці, спартыўна-масавых мерапрыемстваў;

-актывізацыя работы па арганізацыі пошукава-даследчай, турыстыцка-краязнаўчай дзейнасці навучэнцаў;

- прафілактыка злачынстваў, правапарушэнняў навучэнцаў, выхаванне станоўчых маральных якасцяў, фарміраванне здаровага ладу жыцця, адказных паводзін;

-арганізацыя прафесійнай арыентацыі навучэнцаў і ўплыў на іх усвядомлены выбар ваеннай прафесіі праз узаемадзеянне з сілавымі структурамі.

 

*  *  *  *  *  *  *  *  *

Мэты і задачы ваенна-патрыятычнага выхавання навучэнцаў 

ў 2024/2025 навучальным годзе:

- фарміраванне ў вучняў патрыятычнай свядомасці, пачуцця вернасці сваёй Радзіме, гатоўнасці да выканання задач па яе абароне;

- выхаванне адказных адносін да сябе, сваёй сям'і, грамадству і дзяржаве;

- набыццё навучэнцамі вопыту для ўдзелу ў грамадскім жыцці, грамадзянскіх ініцыятывах і сацыяльна значных праектах;

- стварэнне ўмоў для фарміравання ўсебакова развітой асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Задачы ваенна-патрыятычнага выхавання:

- выхаванне ў вучняў павагі да гісторыі, традыцый і культуры свайго народа;

- развіццё ў вучняў пачуцця падзякі папярэднім пакаленням за гістарычнае мінулае сваёй Айчыны;

- выхаванне ў навучэнцаў паважлівых адносін да Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь;

- фарміраванне ў вучняў сістэмы ведаў і каштоўнасцей, якія прадстаўляюць нацыянальны духоўны і культурны набытак беларускага народа і накіраваны на згуртаванне беларусаў;

- выхаванне адказнасці перад сваёй Айчынай, пачуцці абавязку перад краінай, прывіццё грамадзянскай і гістарычнай адказнасці за тое, што адбываецца ў грамадстве;

- выхаванне ў вучняў ваенна-патрыятычных ідэалаў, фарміраванне ў вучняў вобраза чалавека-патрыёта, уяўленняў аб ваеннай службе і воінскім абавязку;

- фарміраванне гатоўнасці абараняць свабоду і незалежнасць Беларусі;

- фарміраванне маральна-псіхалагічных якасцей, неабходных для абароны Айчыны;

- пашырэнне гістарычнага кругагляду маладых людзей, садзейнічаць вывучэнню вучнямі гісторыі краіны, гераічных подзвігаў яе абаронцаў, захаванню і ўвекавечанню памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў;

- дапамога навучэнцам прафесійнага самавызначэння і выбары імі прафесій, звязаных са службай у сілавых ведамствах Беларусі;

- выхаванне адказных адносін да захавання і ўмацавання здароўя;

- авалоданне ведамі, уменнямі і навыкамі, неабходнымі для абароны Айчыны.

*  *  *  *  *  *  *  *  *

ПЛАНАВАННЕ

 ДЗЕЙНАСЦІ ПА ВАЕННА-ПАТРЫЯТЫЧНЫМ ВЫХАВАННІ НАВУЧЭНЦАЎ

НА 2024/2025 ВУЧЭБНЫ ГОД

https://s3-minsk.cloud.mts.by/datastorage/porplische/library/Планаванне_дзейнасці__2024-2025.docx

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.