Тэма ўрока: Аналіз крыві і яе захворванні
Мэта: Фарміраванне ўяўленняў аб агульным і біяхімічным аналізе крыві і яе захворванняў.
Задачы: стварыць умовы для фарміравання ўяўленняў аб агульным і біяхімічным аналізе крыві і яе захворванняў; развіваць уменні параўноўваці, аналізаваць, абагульняць, вызначаць прычынна-выніковыя сувязі, рабіць высновы; прывіваць цікавасць да вучэбнага прадмету і да засваення біялагічных ведаў.
Тое, што мы ведаем, - абмежавана,
а тое, чаго не ведаем, - бясконца.
П. Лаплас
Ход урока
I. Арганізацыйны этап.
Настрой на ўрок: Добры дзень. А зараз павярніцеся сябар да сябра, паглядзіце адзін аднаму ў вочы, усміхніцеся адзін аднаму, пажадайце адзін аднаму добрага працоўнага настрою на ўроку. Цяпер паглядзіце на мяне. Я таксама жадаю вам працаваць дружна, адкрыць нешта новае.
II. Арыентыровачна-матывацыйны этап. Праверка дамашняга задання. Актуалізацыя ведаў.
- Пачнём з праверкі д/з. Давайце адкажам на пытанні пасля параграфа.
- Прапаную разгадаць красворд на тэму “Унутранае асяроддзе арганізма”.
ІІІ. Пастаноўка тэмы і мэты ўрока (разам з вучнямі). Матывацыя дзейнасці:
Звяртаюся да дэвізу ўрока.
Тое, што мы ведаем, - абмежавана,
а тое, чаго не ведаем, - бясконца.
П. Лаплас
V. Вывучэнне новага матэрыялу і першаснае замацаванне.
- Як вы лічыце, чаму незалежна ад прыроды захворвання ўрачы накіроўваюць пацыента на агульны аналіз крыві?
- Як вы лічыце, чаму сдаваць кроў патрэбна нашча?
Расказ пра аналізы і прагляд прэзентацыі.
- Давайце папрацуем з падручнікам, стар.98-99. Азнаёмцеся з захворваннямі крыві, назавіце прычыны і вынікі.
V. Абагульненне ведаў.
Давайце паўторым галоўнае.
З якімі метадамі лабараторнай дыягностыкі вы пазнаўміліся?
Якія існуюць найбольш небяспечныя захворванні крыві?
VI.Замацаванне матэрыялу.
Выкананне Д.д. “Асноўныя паказчыкі агульнага аналізу крыві”.
VII.Першасны кантроль і карэкцыя ведаў.
Выкананне тэставага задання “Аналіз крыві і яе захворванні”.
1.Пад уздзеяннем павышаных доз іанізуючага выпраменьвання развіваецца прамянёвая хвароба.
- Правільнае сцвярджэнне
Няправільнае сцвярджэнне
2.Сэпсіс (заражэнне крыві) - цяжкае захворванне, так як запаленчы працэс захоплівае:
толькі сэрца
толькі сэрца і печань
- увесь арганізм
3.Для выяўлення віруса імунадэфіцыту, усіх відаў гепатыту, адзёру, краснухі прызначаецца:
гарманальны аналіз крыві
- імуналагічны аналіз крыві
4.Пры наяўнасці падазрэння на парушэнне функцый залоз унутранай сакрэцыі прызначаецца:
- гарманальны аналіз крыві
імуналагічны аналіз крыві
5.Якія сцвярджэнні характэрызуюць агульны (клінічны) аналіз крыві?
- кроў бяруць з капіляраў безыменнага пальца
- метад дае ўяўленне аб колькасці эрытрацытаў, гемаглабіну, трамбацытаў і лейкацытаў у крыві
кроў бяруць з локцевай вены
метад дазваляе ацаніць работу печані, нырак і падстраўнікавай залозы
6.Якія сцвярджэнні адносяцца да серпападобна-клетачнай анеміі?
- можа прыводзіць да слепаты, лёгачнай ці нырачнай недастатковасці
- у крыві прысутнічаюць няправільнай формы эрытрацыты
у крыві прысутнічаюць няспелыя лейкацыты
можа прыводзіць да інфекцыйных ускладненняў, анеміі і дрэннага згусання крыві
7.Адметнымі рысамі прамянёвай хваробы з’яўляюцца:
у момант паражэння праяўляецца бледнасць скуры, галаўны боль, агульная слабасць і павышаная стамляльнасць
- адсутнасць у момант паражэння якіх-небудзь болевых або непрыемных адчуванняў
- часцей за ўсё працякае ў форме выяўленага прыгнёту кроваўтварэння
часцей за ўсё не паражае органы кроваўтварэння
8.Норма скорасці асядання эрытрацытаў (САЭ) у крыві пры правядзенні агульнага аналізу складае:
- у мужчын – 3-9 мм/г
у мужчын – 6-15 мм/г
- у жанчын – 7-12 мм/г
у жанчын – 9-17 мм/г
9.Агульны аналіз крыві паказвае колькасць клетак крыві, гемаглабіну і скорасць асядання эрытрацытаў. Страты крыві, недахоп жалеза і вітамінаў у ежы вызывае кароткачасовае або працяглае ў часе захворванне, якое называецца... . Пры гэтым у крыві адзначаецца нізкі ўзровень гемаглабіну і эрытрацытаў.
Правільны адказ: анемія
10.Выберыце ўсе правільныя адказы, якія характарызуюць тэму занятка:
аналіз крыві здаюць у абедзенны час пасля прыёму ежы
- надзейныя метады лабараторнай дыягностыкі – агульны, біяхімічны, гарманальны і імуналагічны аналізы крыві
навейшыя медыцынскія тэхналогіі як і раней не могуць дапамагчы з лячэннем анеміі, лейкозу і сэпсісу
- найбольш небяспечныя захворванні крыві – анемія, лейкоз, гемафілія, прамянёвая хвароба, сэпсіс
VIII.Падвядзенне вынікаў.
Рэфлексія.
Ці пашырылі вы сёння межы сваіх ведаў?
Што вас зацікавіла?
Ці спатрэбяцца вам атрыманыя веды?
IХ. Д/З § 25
Тэст “Аналіз крыві і яе захворванні”
1.Згусанне крыві – ахоўная рэакцыя, якая засцерагае арганізм ад страты крыві.
А-Правільнае сцвярджэнне
Б-Няправільнае сцвярджэнне
2.Гемафілія – спадчыннае захворванне, пры якім:
А-парушаецца згусанне крыві і павышаецца тромбаўтварэнне
Б-парушаецца згусанне крыві і адбываецца закупорка крывяносных сасудаў
В-парушаецца згусанне крыві і ўзнікаюць частыя крывацёкі
3.Супрацьзгусальныя рэчывы ў арганізме чалавека:
А-перашкаджаюць тромбаўтварэнню
Б-павялічваюць кровазліцці ў мышцы і ўнутраныя органы
4.Рэзус-канфлікт – канфлікт пры цяжарнасці жанчыны:
А-калі рэзус-адмоўная жанчына выношвае рэзус-дадатны плод
Б-калі рэзус-дадатная жанчына выношвае рэзус-дадатны плод
5.У механізме згусання крыві ўдзельнічаюць наступныя бялкі плазмы крыві:
А-антыген
Б-фібрынаген
В-фібрын
Г-рэзус-фактар
6.У цяперашні час прыняты наступныя правілы пералівання крыві:
А-пераліванне аднагрупнай крыві – 0 (І) групу крыві толькі ў 0 (І) групу крыві
Б-пераліванне двух груп крыві – 0 (І) групу крыві ў А (ІІ) групу крыві
В-пры пераліванні крыві ўлічваецца рэзус-фактар
Г-пераліванне двух груп крыві – А (ІІ) групу крыві ў АВ (ІV) групу крыві
7.Выберыце ўсе правільныя адказы, якія характарызуюць тэму занятка:
А-у аснове згусання крыві ляжыць працэс утварэння нерастваральнага бялку фібрынагену
Б-па сістэме АВ0 вылучаюць чатыры групы крыві 0 (І), А (ІІ), В (ІІІ), АВ (ІV)
В-рэзус-фактар – асаблівы мембранны бялок эрытрацытаў, які сустракаецца толькі ў 15 % людзей
Г-кроў пераліваюць з улікам групы крыві і рэзус-фактару
8.Выберыце сцвярджэнні, якія характарызуюць донара:
А-хворы чалавек, якому пераліваюць чужую кроў
Б-чалавек, які дае ў медыцынскіх мэтах свой орган
В-чалавек, якому мяняюць хворы орган на здаровы орган
Г-здаровы чалавек, які дае сваю кроў
9.Выберыце сцвярджэнні, якія характарызуюць рэцэпіента:
А-хворы чалавек, якому пераліваюць чужую кроў
Б-чалавек, які дае ў медыцынскіх мэтах свой орган
В-чалавек, якому мяняюць хворы орган на здаровы орган
Г-здаровы чалавек, які дае сваю кроў
10.Суаднясіце сцвярджэнні, якія адносяцца да А (II) і B (III) груп крыві:1-У мембрану эрытрацыта ўбудаваны антыген А, у плазме крыві змяшчаецца антыцела β (бэта)
2-У мембрану эрытрацыта ўбудаваны антыген B, у плазме крыві змяшчаецца антыцела α (альфа)